Skip to main content

Велікапосныя рэкалекцыі прайшлі ў лідскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

 

lida  823-25 лютага ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Слабада) адбыліся велікапосныя рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні праводзіў а. Станіслаў Садоўскі OFMConv.

На працягу ўсіх дзён рэкалекцый шматлікія парафіяне прыступалі да сакрамэнту пакаяння і паяднання, удзельнічалі ў святых Імшах, падчас якіх мела месца спецыяльная рэкалекцыйная навука, і ў велікапосных набажэнствах Крыжовага шляху і Песень жальбы.

У рэкалекцыйных навуках а. Станіслаў Садоўскі нагадаў галоўныя праўды веры, якія павінен ведаць кожны католік і кіравацца імі штодзень. Святар адзначыў, што найбольшай драмай сучаснасці з’яўляецца страта пачуцця граху. Таму ён заклікаў ісці шляхам, які вызначыў Бог, што пакінуў людзям 10 запаведзяў.

Рэкалекцыі сталі часам асаблівай духоўнай мабілізацыі ў парафіі. Кожны, хто прымаў у іх удзел, меў час для разважання і засяроджання над сваім жыццём. Духоўныя практыкаванні далі вернікам магчымасць для асабістай сустрэчы з Богам, малітвы і даследавання ўласнага сумлення.

Тэкст: кс. Юрый Марціновіч

Фота: кс. Юрый Бяганскі