Skip to main content

Асвячэнне хоспіса адбылося ў Гродне

aswiaczenne hsp 3

7 лютага адбылося асвячэнне хоспіса пры гарадской клінічнай бальніцы №2 г. Гродна. Абрад асвячэння здзейсніў а. Павел Раманчук OFM Conv, вікарый парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне і душпастыр францішканскай моладзі.

На асвячэнні сабраліся супрацоўнікі хоспіса. Прыйшлі і тыя з іх, у каго ў гэты дзень быў выхадны, але якія жадалі, каб святар асвяціў месца іх працы, а таксама запаліў праз душпастырскае благаслаўленне і малітву іх сэрцы яшчэ большай любоўю, дабрынёй, цярплівасцю да найбольш патрабуючых, хворых і церпячых.

Падчас Эўхарыстыі а. Павел Раманчук маліўся асабліва аб тым, каб усе працаўнікі хоспіса былі міласэрнымі да церпячых, каб такім чынам даваць іншаму чалавеку Бога. Святар маліўся таксама аб тым, каб працаўнікі хоспіса, як адна сям’я, заўсёды былі адкрытыя адзін да аднаго, поўныя разумення і гатовыя дапамагаць адзін аднаму.

Кс. Юрый Марціновіч