7 лютага быў апошнім днём візіту ad limina Apostolorum членаў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі у Апостальскую Сталіцу. Гэты дзень пачаўся з цэлебрацыі святой Імшы ў папскай базыліцы святой Марыі Вялікай (Santa Maria Maggiore).
Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У гаміліі іерарх заклікаў адкрыцца на дзеянне Святога Духа, бо толькі тады моц Найвышэйшага ахіне кожнага і мы зможам прыносіць добры плён нашага жыцця.
Падчас Эўхарыстыі біскупы маліліся асаблівым чынам у інтэнцыі ўсёй нашай краіны, атачаючы малітвай усе сем’і Беларускі, каб яны былі моцныя Богам і былі хатнімі Касцёламі. Маліліся аб тым, каб у кожнай сям’і перадаваліся хрысціянскія каштоўнасці і шанавалася тое, што святое і Божае.
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё