Skip to main content

Аd limina Apostolorum: Ватыкан заклікаў развіваць калегіяльнасць епіскапату Беларусі

 

kangr bp 27Чарговы дзень візіту ad limina Apostolorum, 6 лютага, быў найбольш насычаным для біскупаў Беларусі. Ён пачаўся наведваннем Кангрэгацыі па справах Біскупаў.

Там беларускія іерархі былі прыняты прэфектам кангрэгацыі кардыналам Маркам Уэлле. Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прадставіў служэнне біскупаў у нашай краіне. Ён распавёў гісторыю адраджэння Касцёла і дзейнасць епіскапату Беларусі. Як адзначыў гродзенскі ардынарый, мясцовы епіскапат стараецца вырашаць узнікаючыя праблемы, арганізоўваць пастырскія праграмы і адказваць на выклікі часу.

Кардынал Марк Уэлле падзякаваў біскупам за іх служэнне Касцёлу і заклікаў да далейшага развіцця калегіяльнасці. Таксама беларускія іерархі абмеркавалі з ім справы рэарганізацыі касцёльных структур у нашай краіне.

kangr bp 12

Кардынал узгадаў пра Пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы, якое праходзіла восенню 2017 г. у Мінску і ў якім ён удзельнічаў. Іерарх з вялікай заклапочанасцю выказаўся па праблеме служэння замежных святароў і святароў-гасцей, якія маюць патрэбу ў дазволе на цэлебрацыю Імшы, што ён сам спазнаў на вопыце падчас знаходжання ў Беларусі.

Сустрэча прайшла ў добрай атмасферы і была таксама нагодай да дыскусіі на іншыя тэмы.

Tэкст і фота: кс. Юрый Марціновіч