Skip to main content

Каманды з Гродна занялі першыя месцы на міжнародным турніры па футболе ў Варшаве

malafej warszawa 14З 29 студзеня па 3 лютага ў Варшаве адбыўся XXVII Міжнародны турнір па футболе сярод дзяцей і моладзі ва ўзроставых групах з 2001 па 2008 год нараджэння. У турніры прымалі ўдзел каманды з Польшчы, Украіны і Беларусі.

Сёлета аднымі з прадстаўнікоў Гродзенскай дыяцэзіі на турніры сталі каманда Гродна 2001, у якую ўвайшлі парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Аўгустовак) і парафія Божай Міласэрнасці (Вішнявец), і каманда Гродна-Аўгустовак 2002. Ініцыятарам удзелу ў турніры беларускіх каманд стаў кс. Артур Малафей, адказны за справы спорту ў Гродзенскай дыяцэзіі. Таксама дапамогу ў дадзеным выездзе аказаў трэнер-апякун Аляксандр Гусар (футбольны клуб “Слонім”).

1-е месца на турніры заняла каманда Гродна-Аўгустовак 2002, выйграўшы ўсе 5 матчаў у каманд-удзельніц, 3-е месца – каманда Гродна 2001, выступіўшы ў групе 2001 года нараджэння, дзе было 16 каманд-удзельніц.

Лепшым бамбардзірам турніру стаў Антон Сучкоў з каманды Гродна-Аўгустовак 2002.

Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі і памятнымі прызамі.

malafej warszawa 3

Турнір быў арганізаваны Каталіцкім спартыўным таварыствам Польшчы. Галоўная мэта турніру – выхаванне дзяцей і моладзі праз спорт, праз уменне правільна сябе паводзіць на пляцоўцы, культуру паводзін у час гульні і на трыбунах, уменне планаваць вольны час і штодзённае жыццё.

Каманды з Гродна пачыналі свой дзень са святой Імшы, пасля адбываліся спартыўныя спаборніцтвы.

Кс. Артур Малафей

Фота Юрыя Зубрыцкага і кс. Артура Малафея