Skip to main content

Каманда парафіі ў Іўі перамагла ў спаборніцтвах па футболе ў Варшаве

fut30 студзеня адбыліся міжнародныя спаборніцтвы па футболе ў Варшаве. Іх арганізатарам ужо шмат гадоў з’яўляецца кс. прэлат Міраслаў Мікульскі. Святар традыцыйна запрашае да ўдзелу маладых людзей з Гродзеншчыны.

Удзельнікамі сёлетняга спартыўнага мерапрыемства сталі хлопцы з парафіі cвятых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі. Яны і занялі 1-е месца.

Акрамя спартыўных спаборніцтваў, быў час таксама на супольную малітву.

Моладзь гэтай парафіі некалькі разоў у год прымае ўдзел у падобных турнірах у Варшаве.

JM