26-27 студзеня хор настаўнікаў з Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў і народны ансамбль народнай музыкі “Чабарок” з Іўя наведалі Пінск і Гомель. У абодвух гарадах харысты выступілі з канцэртамі.
У Пінску хор і народны ансамбль выступілі з багатай мастацкай праграмай у зале Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага. Там выступоўцы спявалі калядныя песні, каб своеасаблівым чынам яшчэ раз вярнуцца да святаў Божага Нараджэння і працягнуць іх атмасферу. Таксама яны прадставілі ўвазе слухачоў народныя песні.
Прысутны на канцэрце біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка падзякаваў удзельнікам музычных калектываў за прыгожае выкананне твораў, за дзяленне радасцю і сваёй верай.
У Гомелі хор і ансамбль выступілі ў касцёле Нараджэння Божай Маці.
Як адзначыў пробашч парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла і Іўі кс. Ян Гавецкі, такім чынам удзельнікі музычных калектываў хацелі пазнаёміцца з багатай гісторыяй Пінскай дыяцэзіі і падзяліцца сваімі талентамі з іншымі.
Дырэктар Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў Іна Шукова кажа, што настаўнікі гэтай школы ўдзельнічаюць у розных творчых калектывах. A народны ансамбль народнай музыкі “Чабарок” з’яўляецца самым старэйшым калектывам, які паўстаў у 1987 г.
Сёння кіраўніком ансамбля з’яўляецца Леанід Журко. Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, у тым ліку за мяжой.
Кс. Юрый Марціновіч