Skip to main content

Аплаткавая сустрэча для супрацоўнікаў курыі прайшла ў Гродне

kuryja aplatak sp 1216 студзеня ў будынку курыі Гродзенскай дыяцэзіі адбыўся супольны аплатак для супрацоўнікаў гэтай установы. На сустрэчы сабраліся прадстаўнікі Міждэяцызіяльнага суда, дабрачыннай арганізацыі "Карытас", сродкаў масавай інфармацыі, выдавецтва, тэхнічны персанал і г.д. Прысутнічалі біскуп Аляксандр Кашкевіч, дапаможны біскуп Юзаф Станеўскі, канцлер курыі кс. д-р Аляксандр Мацкевіч і віцэ-канцлер - кс. канонік Антоній Грэмза.

Для сабраных, як духоўных так і свецкіх асобаў, праца ў сэрцы дыяцэзіі - гэта не толькі выкананне належных абавязкаў, але сапраўднае сведчанне адданай службы Богу. Некаторыя з прысутных ужо шмат гадоў жыцця аддалі дзейнасці на карысць развіцця мясцовага Касцёла і годнага функцыянавання яго структур. 

Ад імя ўсіх супрацоўнікаў курыі пажаданні для гродзенскіх біскупаў склаў кс. д-р Аляксандр Мацкевіч. Святар пажадаў іерархам далей мець нязгасны запал веры і быць нястомнымі прапаведнікамі Евангелля.

kuryja aplatak sp 6

У сваю чаргу біскуп Аляксандр пажадаў прысутным захоўваць у сэрцы святло, якое ўзнікае з прыйсцем у свет нованароджанага Езуса, і дзяліцца ім з бліжнімі. "Працуючы пад адным дахам, вы ўтвараеце адзіную сям'ю. Клапаціцеся не толькі пра спаўненне свайго доўгу, але і пра захаванне цёплай, прыемнай атмасферы ў супольнасці, дзе нясеце сваю паслугу. Няхай Бог вам благаславіць ва ўсіх пачынаннях", - адзначыў ардынарый. 

Падчас спаткання сабраныя заспявалі калядкі, склалі адзін аднаму пажаданні і раздзялілі святочны пачастунак.

Ангеліна Марцішэўская