Skip to main content

Моладзь парафіі ў Смаргоні наведала выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку

smargon akcyja 4Перад святамі Божага Нараджэння дзяцей у Смаргонскім дзіцячым сацыяльным прытулку наведалі прадстаўнікі салезіянскай сям’і моладзевага цэнтра парафіі Св. Міхала Арханёла – семінарыст Марк Найдзіч з моладдзю.

Няўпэўненыя погляды выхаванцаў вельмі хутка ператварыліся ў радасныя і адкрытыя, дзяўчынкам і хлопчыкам спачатку распавялі, а потым сумесна з імі зрабілі бэтлеемскую стайню, пазней усе захапіліся агульнымі гульнямі і забавамі.  

smargon akcyja 2

Акрамя таго, выхаванцаў неаднаразова запрашалі на святы ў дзіцячы араторый пры парафіі ў Смаргоні, якія арганізоўвалі сястра Вераніка і сястра Ірына.  

Таксама ў гэтым месяцы пробашч парафіі кс. Алег Жураўскі перадаў развіваючыя цацкі і гульні, якія неабходныя для працы Смаргонскага дзіцячага сацыяльнага прытулку.  

smargon akcyja 3

“Мы ўпэўнены і ў далейшым супрацоўніцтве, дзякуем за чулае да нас стаўленне, віншуем усіх з урачыстасцю Нараджэння Езуса Хрыста, жадаем моцнага здароўя, радасці, добрых людзей побач, поспехаў ва ўсіх справах, душэўнага супакою і нястомнай радасці на кожны дзень”, - адзначае дырэктар дзіцячага сацыяльнага прытулку Ларыса Татарынава. 

JM