Skip to main content

Першая сустрэча сінадальных айцоў прайшла ў Гродне

 

kamisii 135 снежня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася першая сустрэча галоўнай камісіі і старшыняў сінадальных камісій І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі.

Гімнам Сінода і малітвай да Духа Святога ў семінарыйнай капліцы пачаліся першыя пасяджэнні. Прысутныя іерархі – біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі – умацавалі сінадальных айцоў пастырскім благаслаўленнем.

У зале св. Яна Паўла II кс. канонік Антоні Грэмза, генеральны сакратар Сінода, пазнаёміў святароў з правіламі сінадальных прац. Таксама святар праінфармаваў аб мэтах гэтай гістарычнай падзеі. Сінод павінен дастасавацца да мясцовых умоваў, прадпісанняў і нормаў Паўсюднага Касцёла.

kamisii 11

Ён павінен таксама вызначыць новыя шляхі і спосабы апостальскай дзейнасці ў дыяцэзіі. Да задач Сінода належыць і заняцца вырашэннем цяжкасцяў, звязаных з кіраўніцтвам і душпастырствам.

Сінод павінен прыняць таксама новыя рашэнні агульнага характару і выправіць памылкі ў сферы дактрыны і звычаяў, калі такія ёсць у дыяцэзіі.

Святары, якія будуць узначальваць сінадальныя камісіі, у найбліжэйшы час павінны абраць членаў гэтых камісій, у якія ўвойдуць як духоўныя, так і свецкія асобы.

Ва ўсіх дэканатах Гродзенскай дыяцэзіі таксама будуць скліканы сінадальныя групы, у склад якіх увойдуць духоўныя і свецкія асобы і якія будзе ўзначальваць дэкан дэканату. Яны будуць абмяркоўваць асобныя тэмы і справы, вызначаныя сакратарыятам Сінода.

Кс. Юрый Марціновіч