Skip to main content

Біскуп Кашкевіч устанавіў галоўную камісію, сакратарыят і сінадальныя камісіі І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі

rasp sinodu 3Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч спецыяльным дэкрэтам устанавіў галоўную камісію і сакратарыят І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі. Таксама іерарх устанавіў сінадальныя камісіі і прызначыў іх старшыняў.

 

Галоўная камісія Сінода:

- біскуп Юзаф Станеўскі, генеральны вікарый

- кс. канонік Цэзарый Міх, судовы вікарый

- кс. канонік Уладзімір Гуляй, біскупскі вікарый

- кс. канонік Ян Кучынскі, біскупскі вікарый

- кс. канонік Юзаф Багдзевіч, біскупскі вікарый

- кс. канонік Антоні Грэмза, генеральны сакратар Сінода

- дэканы Гродзенскай дыяцэзіі

 

Сакратарыят Сінода:

- кс. канонік Антоні Грэмза

- кс. Аляксандр Мацкевіч

- кс. Руслан Мазан

 

Працы галоўнай камісіі і сакратарыяту Сінода будуць адбывацца паводле інструкцыі Канрэгацыі па справах Біскупаў De synodis dioecesanis agendis і правіл І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі.

 

Сінадальныя камісіі І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі

 

  1. Камісія па справах спадчыны Касцёла на Гродзеншчыне і сакральнага будаўніцтва

Старшыня: кс. канонік Аляксандр Сасноўскі

 

  1. Kамісія па эканамічных справах і дыяцэзіяльных структурах

Старшыня: кс. Аляксандр Мацкевіч

 

  1. Kамісія па грамадскіх справах і прававых адносінах са свецкімі ўладамі

Старшыня: кс. Валерый Аброшка

 

  1. Kамісія па справах місій

Старшыня: а. Вальдэмар Слота CSsR

 

  1. Kамісія па справах дабрачыннага служэння

Старшыня: кс. канонік Раман Рачко

 

  1. Kамісія па справах новай евангелізацыі (рухаў і таварыстваў)

Старшыня: кс. Віктар Ханько

 

  1. Kамісія па справах кансэкраванага жыцця

Старшыня: а. Вітальд Пяцельчыц SchP

 

  1. Kамісія па справах літургічнага душпастырства і сакрамэнтальнага жыцця

Старшыня: кс. канонік Ян Кучынскі

- Падкамісія па справах абвяшчэння Божага слова

Старшыня: кс. Павел Астукевіч

- Падкамісія па справах спеву і касцёльнай музыкі

Старшыня: кс. Павел Гедройць

 

  1. Kамісія па справах экуменізму і міжрэлігійнага дыялогу

Старшыня: кс. канонік Уладзімір Гуляй

 

  1. Камісія па справах душпастырства сем’яў і сужэнстваў

Старшыня: кс. канонік Юзаф Ганьчыц

 

  1. Камісія па справах духавенства

Старшыня: а. Андрэй Шчупал CSsR

 

  1. Камісія па справах пакліканняў і фармацыі да прэзбітэрату

Старшыня: кс. Ян Сарэла

 

  1. Камісія па справах катэхезы і каталіцкага выхавання

Старшыня: кс. Андрэй Лішко

 

  1. Камісія па справах душпастырства моладзі

Старшыня: кс. Ян Раманоўскі

 

  1. Камісія па справах медыя і сродкаў масавай інфармацыі

Старшыня: кс. Юрый Марціновіч

 

  1. Камісія па справах агульнага і спецыяльнага душпастырства

Старшыня: кс. Валерый Лісоўскі

 

Працы сінадальных камісій будуць адбывацца пад кіраўніцтвам і пры каардынацыі генеральнага сакратарыяту і галоўнай камісіі Сінода.

Першае пасяджэнне прызначаных у паасобныя камісіі святароў адбудзецца ў Гродне ўжо 5 снежня.

JM