Skip to main content

Рэкалекцыі для дзяўчат прайшлі ў Навагрудку

navrek 203-5 лістапада манахіні Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) арганізавалі рэкалекцыі для дзяўчат. Месцам сустрэчы традыцыйна стаў кляштар сясцёр у Навагрудку, што з’яўляецца духоўным цэнтрам Назарэта. Побач у касцёле Перамянення Пана спачываюць благаслаўлёныя сёстры-мучаніцы, якія падчас Другой сусветнай вайны аддалі сваё жыццё.

Духоўныя практыкаванні адбыліся пад дэвізам: “Багацце Беднага Цесляра з Назарэта. Што можа Езус табе даць?” Дэвіз дапамог удзельніцам сустрэчы ўсвядоміць, што кожны чалавек сапраўды вельмі бедны, але наш Нябесны Айцец багаты, добры і ахвотна адорвае кожнага – Сабой і шматлікімі дарамі.

Неаднаразова падкрэслівалася, што Бог, безумоўна, радуецца, калі можа даваць. Аднак Яму цяжэй даваць, калі Яго не просяць і не адорваюць Яго даверам і верай.

navrek 3

Катэхезы падчас рэкалекцый праводзілі сёстры назарэтанкі. Удзельніцы ў колькасці 32 чалавек прыбылі з Гродна, Ліды, Новага Двара, Путрышак, Смаргоні, Навагрудка, Маладзечна і Мінска.

Сямейная атмасфера, якая панавала на рэкалекцыях, дазваляла адкрыцца на дары Пана Бога, якімі Ён узбагачае жыццё кожнага чалавека.

Кс. Юрый Марціновіч