Skip to main content

Гродзенскія семінарысты наведалі Пералом - калыску капуцынаў у Беларусі

 

peralom 5У 90-я гады, калі ў Беларусі распачаўся перыяд рэлігійнага адраджэння, на месцы былога касцёла ў Пераломе вернікі пабудавалі капліцу, у якой двойчы ў год адбываецца ўрачыстасць. Да адной з такіх малітоўных сустрэч далучыліся семінарысты Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з кс. прэфектам Андрэям Лішко. Падчас спаткання яны сустрэліся з вернікамі, якія яшчэ памятаюць першы прыезд братоў капуцынаў у Беларусь.

У першай палове ХХ ст. у Пераломе пачалі працаваць манахі, быў узведзены касцёл і кляштар, якія ў пасляваенны час былі знішчаны савецкімі ўладамі. Сёння ў Пераломе засталася толькі невялічкая хата, якая схавалася ў сасновым лесе на беразе Нёмана.

peralom 8

Пералом - гэта бясцэнны Божы дар для тых, хто ад усяго сэрца прагне паглыбіць свае асабістыя адносіны з Хрыстом, хто няспынна спрабуе ў цішыні свайго сэрца пачуць далікатны голас Таго, хто надае адзіны сэнс нашаму жыццю.

Семінарыст Яўгеній Амасёнак