22 чэрвеня ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбылося заканчэнне IX Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Сёлета ў сустрэчы прынялi ўдзел 557 чалавек з 40 парафіяльных супольнасцяў, а таксама 20 валанцёраў і 10 членаў арганізацыйнага камітэту. Cустрэча праходзіла пад дэвізам «Разам з Марыяй да Езуса».
Парафіяда завяршылася святой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Гродзенскі ардынарый падзякаваў усім арганізатарам мерапрыемства. Асаблівыя падзякі і апладысменты прагучалі ў адрас арганізатарa Парафіяды і адказнaгa за спорт у дыяцэзіі кс. Артура Малафея.
У гэты дзень былі вызначаны лепшыя гульцы і парафіі, якія паказалі найлепшую падрыхтоўку і найлепшыя вынікі ва ўсіх конкурсах.
Першае месца заняла парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росі, другое — парафія Святой Сям’і ў Лідзе, трэцяе — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне (Аўгустовак).
У кожным элеменце трыяды «святыня — тэатр — стадыён» таксама былі вызначаны пераможцы: «Святыня» — парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росі. «Тэатр» — парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росі. «Стадыён» — парафія Святой Сям’і ў Лідзе.
Кс. Юрый Марціновіч