Skip to main content

Ксёндз Ян Сарэла прызначаны адказным мадэратарам за пастаянную фармацыю святароў у Гродзенскай дыяцэзіі

jan sareloУ апошні час біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў кс. Яна Сарэлу, пробашча парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Воўпе, адказным мадэратарам за пастаянную фармацыю святароў у Гродзенскай дыяцэзіі.

На гэтай пасадзе ён заменіць кс. Мікалая Ціхановічa, які выконваў гэтыя абавязкі з 2014 г.

Роля мадэратара заключаецца ў тым, каб у сумеснай працы з маладымі святарамі да 10 гадоў святарства паглыбляць сувязь з Найвышэйшым Святаром - Езусам Хрыстом, пашыраць тэалагічна-пастаральныя веды і будаваць адзінства ў супольнасці гродзенскіх святароў.

Ксёндз Ян Сарэла нарадзіўся 28 жніўня 1975 г. Паходзіць з парафіі ў Тракелях. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 3 чэрвеня 2000 г. у катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. З 2012 г. з’яўляецца пробашчам парафіі ў Воўпе.

Кс. Юрый Марціновіч