Skip to main content

Кананічная візітацыя парафіі ў Дварцы: паставіць на першае месца Бога

u dwarcy 2219 мая адбылася кананічая візітацыя парафіі Божага Цела ў Дварцы. Візітацыю праводзіў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Іерарх наведаў прыгожы касцёл, дзе сустрэўся з вернікамі. На сустрэчу прыбылі ўсе пакаленні вернікаў: дзеці, моладзь і дарослыя.

Пасля прывітання вернікамі пробашч парафіі кс. Віктар Захарэўскі пазнаёміў іерарха з багатай і адначасова вельмі драматычнай гісторыяй парафіяльнай святыні, якая перажыла розныя падзеі.

Святар нагадаў, што сённяшні касцёл пабудаваны ў 1905 г. на месцы драўлянага з 1516 г., кансэкраваны ў 1905 г. Пробашч дадаў, што святыня нейкі час была зачынена і ператворана ў стайню. Дякуючы старанням вернікаў святыня была вернута ім у 1989 г., дзякуючы вялікай ахвярнасці адбудаванa i грунтоўна адноўлена ў 1990 г.

Ксёндз Віктар Захарэўскі ўзгадаў і аб усіх радасцях і смутках, якімі жыве гэтая супольнасць. Кажучы пра радасці, святар адзначыў, што вернікі парафіі імкнуцца да касцёла і па меры магчымасцяў яго падтрымліваюць. Узгадваючы пра смуткі, святар сказаў, што ў апошні час парафія вельмі паменшылася: старэйшае пакаленне памірае, малодшае пераязджае ў гарады.

Падчас святой Імшы ў інтэнцыі ўсіх, хто ўтварае парафіяльную супольнасць, біскуп Станеўскі заахвоціў прысутных быць людзьмі Касцёла. Іерарх патлумачыў, што гэта стане магчыма тады, калі чалавек на першае месца ў сваім жыцці заўсёды будзе ставіць Бога і ніколі не будзе забываць, што канчатковай мэтай кожнага з’яўляецца дасягнуць збаўлення.

Таксама ў межах візітацыі біскуп сустрэўся з працаўнікамі сельсавета, клуба, школы, фаба.

Кс. Юрый Марціновіч