Skip to main content

Набажэнства, прысвечанае 100-годдзю аб'яўленняў у Фаціме, адбылoся ў Геранёнах

facimskaje nb 713 мая, у сотую гадавіну Фацімскіх аб’яўленняў, у парафіі Св. Мікалая, біскупа, у Геранёнах адбылася адмысловая ўрачыстасць. Пачаткам свята стала Эўхарыстыя, якая пры алтары Хрыста сабрала не толькі геранёнскіх вернікаў, але і гасцей з лідскай парафіі Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Пасля св. Імшы парафіянам прадставілася магчымасць даведацца больш пра аб’яўленні Маці Божай у Фаціме, дзякуючы падрыхтаванай мультымедыйнай прэзентацыі. Госці, дзеці і моладзь з Ліды паказалі сцэнку, праз якую гледачы маглі асэнсаваць святло надзеі, што нясе Марыя ад Пана Езуса ўсяму чалавецтву.

На заканчэнне вернікі ўрачыстай працэсіяй прайшлі ад касцёла да фігуры Маці Божай, якая знаходзіцца на тэрыторыі святыні. Малітвай на ружанцы геранёнскія парафіяне: дзеці, асабліва тыя, хто ў гэтым годзе прыняў першы раз Святую Камунію, а таксама моладзь і старэйшыя асобы праз рукі Найсвяцейшай Панны Марыі склалі свае інтэнцыі Богу.

Завершыўся суботні дзень супольным спевам Марыйных песен і сумесна праведзеным часам каля вогнішча.

Анастасія Мішкура