Skip to main content

Вернікі з Ліды здзейснілі пілігрымку па святынях Гродзеншчыны

lidczane 2Маёвыя набажэнствы вернікі з Ліды распачалі пілігрымкай па святынях Гродзенскай дыяцэзіі. 1 мая разам з кс. Юрыем Бяганскім яны наведалі касцёлы ў Мінойтах, Беліцы, Жалудку, Ражанцы, Мікелеўшчызне, Мастах, Воўпе, Росі, Ваўкавыску, Струбніцы. З нагоды 100-годдзя фацімскіх аб'яўленняў пілігрымы завяршылі свой шлях у Шчучыне, дзе знаходзіцца санктуарый Маці Божай Фацімскай. 

На працягу ўсяго дня пілігірымы намагаліся аднавіць свае духоўныя сілы, каб далей мужна несці жыццёвы крыж. Падчас паломніцтва яны праз спеў і малітвы праслаўлялі Бога і Найсвяцейшую Панну Марыю, накіроўвалі да іх свае просьбы і падзякі.

lidczane 6

На заканчэнне паломніцтва кс. Юрый Бяганскі адзначыў, што "розніца паміж пілігрымкай і падарожжам заключаецца ў тым, што паломніцтва заканчваецца спатканнем з Тым, хто на працягу ўсяго шляху чакаў нас".

АМ