30 красавіка адышоў у вечнасць спадар Юзаф Ясюкевіч, шматгадовы наглядчык старэйшага ў Еўропе вежавага гадзінніка, які змяшчаецца ў гродзенскім касцёле імя Святога Францішка Ксаверыя. Мужчына быў адданы сваёй справе да самага канца. Спадар Юзаф адчуў сябе блага, калі знаходзіўся на працоўным месцы, дзе і сканаў. Наглядчык меў праблемы з сэрцам і напрыканцы месяца павінен быў перажыць аперацыю.
Развітацца са спадаром Юзафам можна будзе падчас пахавальнай св. Імшы, якая адбудзецца 2 мая ў 10.30 гадзін у гродзенскім катэдральным касцёле.
Даручаем памерлага Божай міласэрнасці і просім, каб Хрыстос адарыў яго вечным жыццём.
АМ