Skip to main content

Музей пасхальнай пісанкі адкрыты ў Сапоцкіне

pisanka 2На выставе прадстаўлена каля паўтысячы экспанатаў. Сярод іх шматлікія выкананы ў незвычайнай тэхніцы роспісу, якой валодаюць выключна мясцовыя жыхары дадзенага рэгіёна.

Сапоцкінская традыцыя ўяўляе сабой нанясенне на яйка спецыяльным інструментам з металічным наканечнікам вадкага воску. Фарбавальнік з натуральных інгрэдыентаў настойваецца напярэдадні на працягу некалькіх месяцаў. У яго дадаюць кавалачкі жалеза і воцату. У працэсе роспісу яек майстры выкарыстоўваюць цэнтральныя, восевыя, паясныя матывы. Дадзеная тэхніка ўключана ў Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Акрамя старадаўняй тэхнікі прадстаўлены шматлікія экспанаты, выкананыя ў сучаснай тэхніцы. Усе яны збіраліся на экспазіцыю больш за 5 гадоў з бліжэйшых вёсак. Для ахвотных былі арганізаваны майстар-класы.

pisanka 6

Да адкрыцця музея ў Сапоцкіне было прымеркавана тэматычнае свята. У мястэчку арганізавалі вуліцу народных майстроў, выставу-продаж велікоднай выпечкі. На цэнтральнай плошчы было ўсталявана велізарнае кованае яйка. Ля мясцовага культурна-турыстычнага цэнтра, дзе знаходзіцца музей, пасаджана “велікоднае дрэва”. Любы жадаючы мог упрыгожыць яго каляровай стужкай. Свята працягвалася да позняга вечара.

Тэкст: Ангеліна Пакачайла

Фота: кс. Юрый Марціновіч