Skip to main content

Рэкалекцыі для дзяўчат прайшлі ў назарэтанак у Навагрудку

navagr rek 528-31 сакавіка манаская супольнасць Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта арганізавала рэкалекцыі для дзяўчат. У кляштар назарэтанак у Навагрудку прыбылі 13 дзяўчат з Гродна, Маладзечна, Геранён, Смаргоні, Навагрудка. Рэкалекцыі былі прысвечаны тэме „Пасхальныя сакрамэнты – дар новага жыцця”.

Такім чынам арганізатары прапанавалі паразважаць найперш над патрэбай у жыцці хрысціяніна такіх сакрамэнтаў, як пакаянне і Эўхарыстыя. У канферэнцыях сёстры назарэтанкі і кс. Міхал Бубен неаднаразова падкрэслівалі, што гэтыя сакрамэнты патрэбны чалавеку ва ўзрастанні да дасканаласці і даюць жыццё ў Божым святле.

Падчас рэкалекцый гучаў заклік паставіць Эўхарыстыю ў цэнтр свайго жыцця, каб яна кіравала ўсімі жыццёвымі выбарамі, а таксама заклік шчыра прыступаць да сакрамэнту пакаяння, які нанова дае чалавеку асвячальную ласку, патрэбную для збаўлення.

navagr rek 9

Ва ўдзельніц быў час на засяроджанне перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам і на асабістую размову з Богам. Была таксама малітва перад саркафагам благаслаўлёных назарэтанак-мучаніц, які знаходзіцца ў рэктаральным касцёле Перамянення Пана, час на наведванне каштоўнасцяў Навагрудка і знаёмства з яго багатай гісторыяй.

navagr rek 13

На працягу гэтых дзён дзяўчаты злучалі малітву з адпачынкам. Ствараючы супольнасць, яны ўзаемна ўзбагачаліся, дзелячыся сведчаннем таго, як перажываюць сваю веру, і разам шукалі адказы на турбуючыя пытанні.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота па спасылцы