Skip to main content

Біскуп Антонi Дзям’янка ўзначаліў адпустовую ўрачыстасць у лідскай парафіі

antoni48 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, біскуп Пінскі Антонi Дзям’янка ўзначаліў адпустовую святую Імшу ў лідскай парафіі (Слабада).

Да ўдзелу ва ўрачыстасці былі запрошаны святары, кансэкраваныя асобы і парафіяне. Як адзначыў падчас Імшы пробашч касцёла кс. прэлат Вінцэнт Лісоўскі, вернікі гэтай парафіяльнай супольнасці з асаблівай любоўю ставяцца да Маці Божай, якая шмат гадоў апякуецца імі і вядзе іх да свайго Сына.

antoni3

На адпустовую ўрачыстасць прыбылі таксама навучэнцы з Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску.

У гаміліі біскуп Антонi Дзям’янка падкрэсліў, што Найсвяцейшая Панна Марыя была абрана самім Богам, каб стаць Маці Хрыста. Іерарх падкрэсліў, што Яна з'яўляеццца для нас непераўзыдзеным прыкладам для пераймання. Біскуп Пінскі ўказаў на патрэбу нястомнага адмаўлення ад граху i ўсяго, што не дазваляе чалавеку быць бліжэй да Пана.

antoni1

antoni2

Бп. Антоні Дзям'янка, звяртаючыся да бацькоў, нагадаў ім пра хрысціянскі абавязак выхавання сваіх дзяцей, падкрэсліваючы, што гэта з'яўляецца іх пакліканнем. Аднак, неабходна, каб школа, Касцёл і дзяржава дапамагалі ім у гэтым. Іерарх таксама падкрэсліў, што ў сям'і дзеці павінны быць падрыхтаваны да жыцця ў чысціні і цнатлівасці.

Кс. Юрый Марціновіч