
22 лістапада, у дзень успаміну св. Цэцыліі, у касцёле ў Вішняўцы а 19.00 была адпраўлена св. Імша за дыяцэзіяльны хор Cantate Domino. Св. Імшу ўзначаліў кс. Раман Катлімоўскі, які таксама звярнуўся да вернікаў з казаннем, набліжаючы постаць св. Цэцыліі, апякункі спеваў і касцельнай музыкі. Пасля св. Імшы хор аддзячыў вернікам за малітву прыгожым канцэртам, у якім прагучала шмат цікавых твораў.