Skip to main content

У нядзелю Хрыста Валадара Сусвету міністарнты і моладзевы хор парафіі ў Шчучыне аднавілі свае абяцанні

ws 12722 лістапада, у нядзелю Хрыста Валадара Сусвету, у парафіі ў Шчучыне прайшлі традыцыйныя ўрачыстасці, звязаныя з аднаўленнем абяцанняў Літургічнай службай алтара і моладзевым хорам "Calasanz".

Падчас святой Імшы да ліку кандыдатаў, якія рыхтуюцца стаць міністрантамі, далучыліся сем хлопцаў. Некаторыя з міністрантаў у гэты дзень апынуліся на чарговай ступені прыналежнасці да Літургічнай службы алтара, а на заканчэнне ўсе міністранты аднавілі свае абяцанні быць добрым прыкладам для ўсіх перад пробашчам парафіі а. Вітальдам Пяцельчыцам SP.

Пасля ўпершыню ў шчучынскай парафіі свае абяцанні склаў моладзевы хор «Calasanz», просячы заступніцтва св. Юзафа Каласанса і св. Цэцыліі, чый успамін адзначаўся ў мінулую нядзелю. Удзельнікі атрымалі знакі прыналежнасці да хору. Да парафіяльнага хору ў гэтым годзе далучылася сем кандыдатак.

Падрыхтаваў а. Віталій Слука