Skip to main content

Відэа - Гродзенская дыяцэзія

Відэа з турніру па міні-футболе ў Слоніме 2016

Прапануем вашай увазе відэа з ХІI турніру па футболе "Памяці св. Яна Паўла ІІ", які праходзіў 17 верасня ў Слоніме. Відэа-ролік змяшчае найбольш цікавыя моманты мерапрыемства і шматлікія інтэрв'ю з арганізатарамі, валанцёрамі і ўдзельнікамі турніру. Запрашаем да прагляду.

Дзеці пра Божыя запаведзі

Дзеткі grodnensis.by разважаюць на конт 10-ці Божых запаведзяў. Як яны іх разумеюць, якой з запаведзяў ім складаней усяго прытрымлівацца і што хацелі б дадаць да дэкалогу - адказы на гэтыя пытанні ў чарговым выпуску "Дзеці пра...". Запрашаем да прагляду!

Трэйлер фільма з нагоды 100-годдзя прысутнасці салезіянаў у Беларусі

89bb69cd72f8f768be375e245ea85ab6 XL2021 год – ​ юбілейны для манаскай кангрэгацыі салезіянаў ксяндза Боско, прадстаўнікі якой працуюць у шматлікіх мясцовасцях нашай Бацькаўшчыны.

Роўна 100 год таму ў невялікае мястэчка Дварэц, што на Дзятлаўшчыне, прыбыў першы салезіянін на гэтых землях – кс. Людвіг Гастыла. Духоўны сын св. Яна Боско ў падараваным Радзівіламі палацы распачаў сталярную і шавецкую школу для пакінутых хлопцаў з бедных сямей.

У Дварцы таксама быў створаны першы ў Беларусі салезіянскі араторый. З гэтай нагоды ў юбіленым годзе будзе апублікаваны адмысловы фільм пра гісторыю 100-годдзя салезіянаў на Беларусі. Фільм ўжо на завяршаючай стадыі здымання.

Пасля мантажа яго можна будзе пабачыць на тэлебачэнні і на прасторах інтэрнэта. Зараз прапануем вам трэйлер гэтага фільма, каб зацікавіць вас і накрэсліць, аб чым ён будзе.​

Паводле sdb.by

 

У Гродне праходзіць выстава "Гродзенская дыяцэзія ўчора і сёння"

выстава дУ Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава, прысвечаная 25-годдзю Гродзенскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі, створанай папам Янам Паўлам ІІ 13 красавіка 1991 г. Нягледзячы на сваю кароткую гісторыю, землі дыяцэзіі маюць старажытную каталіцкую традыцыю, адлюстраваную ў помніках архітэктуры і сакральнага мастацтва, рэлігійным жыцці і культавай практыцы.

Фестываль калядных песень у Іўі “Gloria in Excelsis Deo” ў васямнаццаты раз заспяваў на хвалу Бога

iwje koncert 3831 студзеня ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся XVIII фестываль калядных песень і пастаралак “Gloria in Excelsis Deo”.

Сёлета з-за пандэміі каранавірусу не было вялікай колькасці ўдзельнікаў і гледачоў. Удзел у фестывалі прынялі ансамблі і салісты з Іўя, Трабаў і Лаздун.

На мерапрыемстве прысутнічалі консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Анджэй Рачкоўскі і намеснік старшыні Іўеўскага райвыканкама Лідзія Носуль.

Прысутных прывітаў арганізатар фестывалю ксёндз Ян Гавецкі.

“Мы з вамі знаходзімся ў тым месцы, дзе ужо сямнаццаць разоў мы збіраліся ў вялікай колькасці, і я рады і ўдзячны раённым уладам, дому культуры, а найперш Пану Богу за магчымасць сабрацца і спяваць на хвалу нованароджанаму Езусу”, – сказаў святар.

Затым да прысутных звярнуліся Анджэй Рачкоўскі і Лідзія Носуль, якая выказала надзею, што ў наступны раз фестываль зноў збярэ вялікую колькасць удзельнікаў.

Распачаўся фестываль нумарам танцавальнага калектыву “Хорошенькие”, затым выступіў ансамбль “Надзея” – лаўрэат гран-пры фестывалю 2020 года. Самым кранальным было выступленне Анастасіі Гуранковай. Дзяўчынка не бачыць, але грае на музыкальных інструментах і ўжо не першы год становіцца ўдзельніцай не толькі фестывалю, але і дэканальнай пілігрымкі ў Тракелі.

Наймалодшым удзельнікам стаў саліст Мацвей Гушча. Па традыцыі выступіў і ксёндз Ян, які пад акампанемент арганіста іўеўскай парафіі Антона Шукава выканаў песню “Не мелі месца”.

На заканчэнне кожны ўдзельнік атрымаў падарункі. Пры развітанні ксёндз Ян падкрэсліў, што за гэтыя гады фестываль стаў школай для многіх людзей і паказаў свету таленты не аднаго пакалення дзяцей і моладзі.

Фестываль завяршыўся песняй у выкананні ўсіх удзельнікаў і пад моцныя апладысменты гледачоў.

iwje koncert 51

Арганізатар выказвае вялікую ўдзячнасць Іўеўскаму раённаму выканаўчаму камітэту, Іўеўскаму цэнтру культуры і вольнага часу, Консульству Рэспублікі Польшча ў Гродне, дабрачыннай арганізацыі “Malteser”, калектыву Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў, тэлекампаніі “Ивье ТВ”, газеце “Іўеўскі край”, кіраўнікам творчых калектываў, тым, хто рупліва працаваў, каб падрыхтаваць падарункі для дзяцей, і ўсім, хто далучыўся да арганізацыі фестывалю.

 

Тэлеверсію фестывалю ў хуткім часе можна будзе пабачыць на тэлеканале “Ивье ТВ”.

Раман Ярмош

Фота: Баляслаў Гавецкі