Skip to main content

"У дарозе навяртання да Марыі". Вырушыла XVII пілігрымка Гродна - Тракелі

 206 ліпеня а 9 гадзіне раніцы ў касцёле імя св. Францішка Ксаверыя адбылася св. Імша для ўдзельнікаў XVII пілігрымкі “Гродна-Тракелі”, якая распачала паломніцтва. Св. Імшу ўзначаліў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, які, звяртаючыся з прывітальным словам да пілігрымаў, пажадаў ім аднавіць свае духоўныя сілы і ўзмацніць веру падчас паломніцтва.

Падчас набажэнства да прысутных з пропаведдзю звярнуўся кс. Валерый Быкоўскі. Святар адзначыў, што пілігрымка дапамагае чалавеку крыху глыбей паглядзець на самога сябе, ачысціцца ад таго, што не дае магчымасці глыбей палгядзець, якімі каштоўнасцямі ён жыве, бо менавіта ідучы пілігрымковым шляхам, бачна, як мала чалавеку патрэбна ў жыцці.

 9

Напрыканцы св. Імшы нястомны кіраўнік пілігрымкі кс. Павел Салабуда заклікаў, не зважаючы на непрыязныя позіркі, якія часам сустракаюцца на шляху паломнікаў, з радаснай усмешкай прайсці праз горад і сведчыць пра тое, што на Беларусі Бог жыве.

На заканчэнне ардынарый асвяціў крыжы, якімі вернікі будуць дзякаваць усім, хто асабалівым чынам дапамагаў падчас пілігрымкі.

 13

У сярэдзіне першага дня пілігрымка налічвала ўжо каля 160 чалавек.

Падрыхтавала Ангеліна Марцішэўская 

Фота: Вольга Сяліцкая