Skip to main content

Гродзенская парафіяльная зборная перамагла на міжнародным турніры па футболе ў Варшаве

futbol 2 of 5З 2 па 7 лютага 2015 г. у Варшаве праходзіць 24 Міжнародны турнір па футболе сярод каталіцкіх парафій. У гэтым годзе адным з прадстаўнікоў Беларусі стала каманда "Гродна 1998", якая была ўтворана з двух каталіцкіх парафій - Гродна-Аўгустовак і Гродна-Дзевятоўка. На турніры каманду суправаджалі кс. Артур Малафей (адказны за справы спорту і фізічнага выхавання ў Гродзенскай Епархіі), а. Дзмітрый Лабко (пробашч парафіі Гродна-Дзевятоўка) і трэнер ФК "Слонім" Аляксандр Гусар.

Ва ўзроставай катэгорыі 1998 нараджэння на турніры ўдзельнічала 8 каманд з Польшчы і Беларусі.

futbol 1 of 5

Каманда "Гродна 1998" выйграла ўсе 5 матчаў турніру і заняла 1 месца, атрымаўшы перамогу ў фінале ў каманды "Гродна-Паўднёвы" (Беларусь) з вынікам 4:0.

futbol 5 of 5

Лепшым іграком турніру прызнаны Максім Кіхляроў (каманда "Гродна 1998").

Лепшым іграком у камандзе "Гродна 1998" прызнаны брамнік Міраслаў Эльяшэвіч.

futbol 4 of 5

Каманда "Гродна 1998" атрымала спецыяльную статуэтку за "Fair play" ("сумленная гульня").

Варта адзначыць, што вельмі цёплы прыём аказалі сем'і з парафіі Св. Патрыка ў Варшаве, якія прымалі ўдзельнікаў турніру на начлег.

 Падрыхтаваў кс. Артур Малафей