Skip to main content

У Гродне праходзіць выстава "Анёльскім шляхам да Хрыста"

img 2632У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава "Анёльскім шляхам да Хрыста", якая прысвечана ролі анёлаў у жыцці чалавека. У экспазіцыі прадстаўлены скульптуры XVII - XVIII стст. са збораў Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама працы сучасных майстроў і іх крэатыўны погляд на анёльскую тэматыку.

 

 Паводле Св. Пісання прызначэнне анёла (ад стар. грэч. "вястун", "пасланец") заключаецца ў служэнні Богу, барацьбе з Яго ворагамі і пасрэдніцтве паміж Богам і чалавекам, перадачы людзям Божай волі.

На выставе адразу прыцягваюць позірк маленькія скульптуры "пуці" (мн.лік, адз.лік - пута; ад лац. "хлопчык") - выявы хлопчыкаў, звычайна крылатых, якія сфармаваліся ў антычным мастацтве. У раннехрысціянскай культуры пуці з'яўляліся правобразамі анёлаў і ўвасабленнем бязвіннасці.

img 2603 img 2610

img 2624

Часта пуці прадстаўляюць у выглядзе галоўкі дзіцяці з крыламі, але сустракаюцца і выявы гэтых анёлаў у поўны рост.

img 2622 img 2623

Акрамя пуці выстава прапануе ўвазе гледачоў скульптуры анёлаў-ахоўнікаў...

   img 2612 img 2618

img 2632

 ...і адлюстроўвае падзеі са Святога Пісання. Адна з іх прадстаўляе Захарыю, якому з'яўвіўся анёл з добрай весткай аб тым, што просьба Захарыі была выслухана і неўзабаве ў яго сям'і народзіцца доўгачаканае дзіця.

img 2647

Калі вы з'яўляецеся аматарамі мастацтва ў стылі мадэрн, экспазіцыя пацешыць вас пладамі творчасці сучасных Гродзенскіх майстроў.

img 2663  img 2661

Працы студыі мастацкай керамікі "Казачная гліна".

img 2658 img 2681

                             "Хлоя" Ірыны Галонскай.                                                               "Анёл" Кацярыны Неўгень.

img 2682

"Анёлы" Анастасіі Матусевіч.

img 2676 img 2688

"Спакушаючы спакушаюся" і "Гарадзенскі анёл" Вікторыі Анціпінай.

Выстава змяшчае яшчэ шмат займальных экспанатаў, ў тым ліку серыю абразоў з архангеламі Габрыілам, Міхаілам, выявай Св. Троіцы і інш., таму ўсім цікавым варта наведаць экспазіцыю, дэманстрацыя якой будзе працягвацца да 16 лютага. 

Музей працуе кожны дзень, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00 (каса да 17.30).

Падрыхтавала Ангеліна Марцішэўская