Афіцыйнай датай «нараджэння» Швейцарскай гвардыі лічыцца 22 студзеня 1506 г. У гэты дзень 150 швейцарскіх наймітаў, якія мелі рэпутацыю смелых і дысцыплінаваных салдат, прыехалі ў Рым, каб абараняць Папу. Іх сустрэў Папа Юлій II, які і заснаваў гвардыю.
Тады Швейцарыя была беднай краінай і пастаўляла наёмных вайскоўцаў. Таму швейцарскія гвардзейцы ахоўвалі супакой многіх манархаў Еўропы. Сёння яны служаць толькі ў Ватыкане. Нягледзячы на тое, што швейцарскія гвардзейцы былі наймітамі, яны гераічна абаранялі Ватыкан ад ворагаў.
Зараз корпус швейцарскай гвардыі налічвае 110 членаў. Да Папскай гвардыі могуць належаць толькі каталікі-швейцарцы ва ўзросце 19-30 гадоў, ростам не менш 174 см, якія перад гэтым прайшлі ваенную службу ў сваёй краіне.
Прэтэндэнты, якія вытрымалі адбор, праходзяць падрыхтоўку па выкарыстанні спецсродкаў і тэхнік для кіравання натоўпам, абароны важных дзяржаўных і духоўных дзеячаў, а таксама набываюць іншыя навыкі, якія неабходныя для далейшага нясення службы.
У Ватыкане яны служаць не менш за 25 месяцаў. Служба ў Ватыкане можа быць працягнутая.
Гвардыя налічвае ўсяго пяць афіцэраў - падпалкоўнік, каплан, маёр, капітан і камандзір гвардзейцаў.
Прысяга навабранцаў адбываецца штогод 6 траўня, у памяць аб «sacco di Roma» - разбурэнне Рыма войскамі імператара Карла V 6 мая 1527. Тады 147 з 189 швейцарскіх гвардзейцаў загінулі ля сцен Ватыкана, абараняючы Святы Пасад. Дзякуючы гераізму швейцарцаў Папа Клімент VII здолеў схавацца ад ворагаў у непрыступным замку святога Ангела на беразе Тыбра.
Гвардзейцы абараняюць Папу Рымскага ад замахаў, як у Ватыкане, так і падчас яго замежных візітаў.
Паводле Guardia Svizzera Pontificia