Моладзь парафіі Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме (Гродзенская дыяцэзія) 28 снежня, у свята Святой Сям’і, прадставіла слоўна-музычную містэрыю пра Божае Нараджэнне. У містэрыі моладзь старалася адказаць на пытанне: для чаго прыйшоў у свет Божы Сын і якімі мы павінны быць, калі прымаем таямніцу Божага Нараджэння?
Адказ на гэтае пытанне быў такім: Езус Хрыстус для таго прыйшоў у свет, як сапраўдны чалавек, каб мы ішлі Яго і нашай чалавечай дарогай; каб кожны чалавек на зямлі змог падаць іншаму руку любові і прабачыць.
Паводле Catholic.by