Skip to main content

Семінарысты здзейснілі падарожжа ў Вільню

14 лістапада, напярэдадні ўрачыстаці Вастрабрамскай Божай Маці, група алюмнаў з Вышэйшай духоўнай семінарыі вырушыла ў Вільню, каб аддаць пашану Багародзіцы і падзякаваць за атрыманыя ласкі праз Яе заступніцтва. Семінарысты прынялі таксама ўдзел ва ўрачыстай св. Імшы, якую ўзначаліў Юзаф Станеўскі, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі ў інтэнцыі ўсіх вернікаў беларускай зямлі.

 

Маладзёны мелі магчымасць наведаць Віленскі хоспіс імя бл. Міхала Сапоцькі, дзе ўбачылі сведчанне сясцёр Божай Міласэрнасці у справе ахвярнага служэння пакутуючым, а таксама наведалі капліцу дзе быў намаляваны абраз Езуса Міласэрнага і іншыя адметныя месцы ў Вільні.

 

 

 

 

Фотаздымкі з wsd.grodnensis.by