5 лістапада на 73-м годзе жыцця адыйшла ў вечнасць с. Клара ад Духа Святога (Марыя Варановіч) CSFN. Жалобная св. Імша адбудзецца ў пятніцу, 7 верасня, ў 12.00 (перад св. Імшой у 11.30 будзе ружанцовая малітва за спачылую), у Гродзенскім пабрыгідскім касцёле. Непасрэдна пасля св. Імшы адбудзецца пахаванне спачылай на Малышчынскіх могілках. Святой памяці с. Клара склала вечныя абяцанні ў 1978 годзе, была чалавекам малітвы. На працягу многіх гадоў дапамагала рыхтаваць ежу ў сталоўцы для бедных пры пабрыгідскім касцёле.
Вечны адпачынак дай ёй Пане....