Дэлегацыя дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі на чале з яго дырэктарам кс. Віталіем Дабраловічам наведала дабрачынную арганізацыю салідарнасці нямецкіх католікаў з людзьмі Усходняй Еўропы «Renovabis» у Фрайзінгу.
Як паведамляе catholic.by, падчас візіту быў абмеркаваны адзін з праектаў «Карытаса» — будаўніцтва новага будынка з бюро для сацыяльных кансультацый, а таксама памяшканні для працы з валанцёрамі і людзьмі з абмежаваннямі. Карытас «Гродзенскай дыяцэзіі» ўжо 20 гадоў як апякуецца сацыяльна слабымі людзьмі, беспрытульнымі, супрацоўнічае з дзіцячымі дамамі і цяжкімі падлеткамі, арганізоўваючы, напрыклад, канікулы для дзяцей, а таксама адукацыйныя праекты і навагоднія акцыі. У гэтых праектах задзейнічана амаль 100 чалавек.
Разам з кс. Віталіем Дабраловічам Фрайзінг наведалі таксама намесніца «Карытаса» Гродзенскай дыяцэзіі Алена Міхайлік і каардынатаў праектаў Аксана Сідарчук.