Skip to main content

Соф’я Слуцкая — каталічка?

Соф'я Слуцкая - каталічка?Соф’я Слуц­кая мно­гім вя­до­мая як пра­ва­слаў­ная свя­тая. У го­нар гэ­тай жан­чы­ны на­ват на­зва­ны ста­ліч­ны храм. Ад­нак гіс­то­рык Анас­та­сія Скеп’­ян сцвяр­джае, што пра­ва­слаў­ная свя­тая на­са­мрэч бы­ла… ін­шай ве­ры.

 

До­ка­зы та­ко­му сме­ла­му сцвяр­джэн­ню змя­шча­юц­ца ў но­вай кні­зе «Кня­зі Слуц­кія», на­пі­са­най стар­шым на­ву­ко­вым су­пра­цоў­ні­кам ад­дзе­ла гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі Ся­рэд­ніх вя­коў і па­чат­ку Но­ва­га ча­су Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі НАН Бе­ла­ру­сі, да­цэн­там Анас­та­сі­яй Скеп’­ян. Ёй уда­ло­ся ад­шу­каць да­ку­мен­ты, у якіх пад­ра­бяз­на апіс­ва­ец­ца жыц­цё Слуц­кай, па­чы­на­ю­чы ад са­ма­га яе на­ра­джэн­ня да за­клю­чэн­ня шлюб­ных кант­рак­таў у 1595 го­дзе, ка­лі яна тра­пі­ла пад апе­ку ро­ду Хад­ке­ві­чаў.

Па сло­вах да­след­чы­цы, у жыц­ці Соф’і бы­ло трое муж­чын, якія зра­бі­лі знач­ны, час­та не са­мы леп­шы ўплыў на яе лёс: гэ­та апя­кун Ге­ра­нім Хад­ке­віч, муж Януш Ра­дзі­віл, а так­са­ма ан­та­га­ніст му­жа Ян Ка­раль Хад­ке­віч. Апош­ні, да­рэ­чы, хоць і сла­віў­ся як пал­ка­во­дзец, у пры­ват­ным жыц­ці быў ча­ла­ве­кам з ня­вы­тры­ма­ным ха­рак­та­рам, імк­нуў­ся пе­ра­шко­дзіць вя­сел­лю Соф’і з Яну­шам, стро­іў уся­ля­кія пад­ко­пы. З-за спрэ­чак на па­лі­тыч­най арэ­не і аса­біс­тых сва­рак па­між гэ­ты­мі тры­ма асо­ба­мі жыц­цё Соф’і бы­ло не­зайз­дрос­ным: спа­чат­ку зма­га­лі­ся за яе ру­ку, пас­ля — за ма­ёнт­кі. Жан­чы­на вы­му­ша­на бы­ла ез­дзіць па­між су­да­мі і кра­і­на­мі, што не леп­шым чы­нам ад­бі­ла­ся на яе зда­роўі і пры­вя­ло да заў­час­най смер­ці.

Анас­та­сія Скеп’­ян ад­зна­чае, што ёсць да­ку­мен­ты са свед­чан­ня­мі род­ных, з якіх вы­ні­кае, кім па ве­ра­выз­нан­ні лі­чы­ла ся­бе гэ­та жан­чы­на. У іх Соф’я ўлас­най ру­кой на­пі­са­ла, што з’яў­ля­ец­ца ка­та­ліч­кай, та­му ад­маў­ля­ец­ца вый­сці за­муж за каль­ві­ніс­та Яну­ша Ра­дзі­ві­ла. Зной­дзе­ны так­са­ма ліст, які Ра­дзі­ві­лы да­сы­ла­лі ў Рым з прось­бай да­зво­лу на шлюб Соф’і з не­ка­та­лі­ком, да та­го ж ча­ла­ве­кам, які зна­хо­дзіц­ца з ёй у бліз­кай сту­пе­ні сва­яц­тва. Паз­ней, па сло­вах да­след­чы­цы, бы­лі зроб­ле­ны пад­роб­кі, у якіх сцвяр­джа­ец­ца, што Януш з’яў­ляў­ся ка­та­лі­ком, а Соф’я аба­ра­ня­ла ін­та­рэ­сы пра­ва­слаў­най царк­вы.

У кні­зе «Кня­зі Слуц­кія» рас­па­вя­да­ец­ца не толь­кі пра лёс княж­ны Соф’і. Тут па­да­ец­ца пад­ра­бяз­ная кар­ці­на жыц­ця ро­ду Алель­ка­ві­чаў-Слуц­кіх, які бя­рэ свой па­ча­так ад Ула­дзі­мі­ра Аль­гер­да­ві­ча, кня­зя кі­еў­ска­га, што ў 1390-я га­ды атры­маў Слуц­кае княст­ва. Пас­ля Ула­дзі­мі­ра гас­па­да­ром Случ­чы­ны стаў яго ста­рэй­шы сын Аляк­сандр (Алель­ка), які і лі­чыц­ца за­сна­валь­ні­кам ро­ду; ме­на­ві­та ад гэ­та­га ска­ро­ча­на­га ва­ры­ян­та іме­ні і ста­лі на­зы­вац­ца яго на­шчад­кі — Алель­ка­ві­чы.

Аў­та­ру ўда­ло­ся па-ін­ша­му па­гля­дзець на ро­лю прад­стаў­ні­коў ро­ду Алель­ка­ві­чаў-Слуц­кіх у гра­мад­стве XV — XVІ ста­год­дзяў. Яна па­ка­за­ла іх як адзін з най­буй­ней­шых арыс­та­кра­тыч­ных ро­даў, прад­стаў­ні­кі яко­га ады­гра­лі знач­ную ро­лю на па­лі­тыч­най арэ­не Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га і Рэ­чы Па­спа­лі­тай.

Шмат год пра­цу­ю­чы над гіс­то­ры­яй кня­зёў Слуц­кіх, Анас­та­сія Скеп’­ян да­сле­да­ва­ла ар­хі­вы не толь­кі Бе­ла­ру­сі, але і ін­шых кра­ін. Яна вы­ву­ча­ла поль­ска­моў­ныя ар­хі­вы да­моў Ра­дзі­ві­лаў (1885), Сан­гуш­каў (1890), Са­пе­гаў (1892) і мно­гія ін­шыя.

Да­след­чы­ца да­да­ла, што тры га­ды та­му ў Кі­е­ве бы­ла зроб­ле­на ці­ка­вая зна­ход­ка, якая так­са­ма да­ты­чыц­ца гэ­та­га ро­ду. Парт­рэт «не­вя­до­ма­га» кня­зя Слуц­ка­га быў зной­дзе­ны ў схо­ві­шчах му­зея Кі­е­ва-Пя­чэр­скай лаў­ры — ён не ўне­се­ны ні ў адзін во­піс, не ра­зу не экс­па­на­ваў­ся. Ад­куль ён з’я­віў­ся ў Кі­е­ве, хто яго аў­тар, яшчэ да­вя­дзец­ца вы­свят­ляць му­зей­ным су­пра­цоў­ні­кам.

Паводле zviazda.by