Skip to main content

Ватыкан аднавіў асвятленне Сікстынскай капэллы

kapellaВатыкан усталяваў новае асвятленне ў Сікстынскай капэлле, каб палепшыць асветленасць фрэсак працы Мікеланджэла і заашчадзіць на выдатках за электрычнасць, піша " The Wall Street Journal". Замена абсталявання скароціць энергаспажыванне на 60% .

Музеі Ватыкана даручылі правядзенне работ нямецкаму вытворцу асвятляльнага абсталявання "Osram". Адной з умоў было забеспячэнне захаванасці шэдэўраў . 

Як чакаецца, першым адноўленую Сіксцінскую капэлу ўбачыць папа Францішак. Наведвальнікі змогуць ацаніць эфектыўнасць новага асвятлення пачынаючы з кастрычніка. 

Як адзначае выданне, усё больш музеяў свету пераходзіць на святлодыёдныя сістэмы, каб паменшыць выдаткі на электрычнасць і забяспечыць экспанатам найбольш выгаднае асвятленне. Яшчэ адзін плюс - працяглы тэрмін эксплуатацыі лямпаў, што істотна спрашчае іх абслугоўванне ў залах музеяў, нярэдка якія адрозніваюцца вельмі высокімі столямі. Некаторыя мастацтвазнаўцы, аднак, лічаць такое святло занадта халодным і надае колерам залішнюю яркасць. 

У мінулым годзе кампанія "Toshiba" ўстанавіла такое абсталяванне ў Луўры, яго ж выкарыстоўваюць Нацыянальная партрэтная галерэя ў Лондане, Дзяржаўны музей у Амстэрдаме. У Бостанскім Музеі вытанчаных мастацтваў святлодыёды ўжываліся пры рэканструкцыі Галерэі імпрэсіяністаў. З часам музей разлічвае абсталяваць такім чынам усе памяшканні. 

 Паводле Седмица.RU