Skip to main content

Ёсць пытанні аб жыцці і веры? Запрашаем на Альфу!

alfaplakatКалі ты маеш пытанні, якія не даюць супакою, калі ў размовах пра Бога ты не ведаеш, на якім баку стаяць, - ёсць прапанова. Гарачая гарбата, сяброўская атмасфера і вострая дыскусія гарантаваныя.

Альфа-курс - гэта знаёмства з хрысціянствам, якое праходзіць у 163 краінах свету. На сённяшні дзень колькасць курсаў перавысіла 33500. Гэта размовы пра асновы хрысціянскай веры, адкрытыя для ўсіх людзей.

Сустрэчы праходзяць адзін раз у тыдзень на працягу двух месяцаў. У праграме гарбата і дыскусія па выбранай тэме і пытанні, якія цікавяць удзельнікаў. Гэта ўнікальная магчымасць паразмаўляць на духоўныя тэмы, пагутарыць з цікавымі людзьмі, а таксама зразумець, на якім месцы ў жыцці павінна быць хрысціянства.

Сустрэчы адкрыты для ўсіх і за іх зусім не трэба плаціць.

  • Альфа-курс - гэта ўнікальная магчымасць больш даведацца пра хрысціянства
  • Вас чакае цёплая, сяброўская атмасфера, гарачая гарбата і вельмі гарачая дыскусія
  • Вы знойдзеце новых сяброў і атрымаеце карысныя веды
  • Вы можаце задаць розныя пытанні, паслухаць думкі іншых людзей і зрабіць высновы.