Прыйшоў верасень. Школьнікі пайшлі ў школу, студэнты накіраваліся ва універсітэты і каледжы, а клерыкі - у семінарыю. Учора алюмны з'ехаліся ў родную Alma Mater, каб працягваць навуку і набліжацца да Госпада.
6 верасня, пасля летняга адпачынку і літургічна-душпастырскіх практык усе навучэнцы ВДС прыехалі ў гродзенскую семінарыю, каб распачаць навучальны год. Прывітальнае слова скіраваў да клерыкаў новы рэктар кс. Раман Рачко.
Праз некалькі дзён клерыкаў чакаюць рэкалекцыі. Для шасці юнакоў такія практыкаванні адбудуцца ўпершыню. Урачыстая інаўгурацыя акадэмічнага году і аблучыны адбудуцца 4 кастрычніка.
Жадаем плённых рэкалекцый, паглыблення веры і моцнай навукі!
кл. Раман Вайцяховіч