Skip to main content

У Лідзе "Канікулы з Богам" скончыліся дзіцячым канцэртам

kancert-7Час хутка мінае. Заўтра школы адчыняць свае дзверы, каб сустрэць вучняў. А ў парафіі Ўзвышэння Святога Крыжа скончыліся дзіцячыя летнія "Канікулы з Богам". Сумаваць не было калі, бо кожны дзень што-небудзь цікавае ды было. Дык што было?

Напрыклад, у аўторак і чацвер адбыліся паходы ў кіно, а ў сераду мы хадзілі ў Лідскі Замак, дзе дзеці спрабавалі сябе як у якасці рыцараў, так і ў якасці лучнікаў.

Гэтыя канікулы з Богам можна назваць музыкальнымі, бо дзеці разам з моладдзю кожны дзень вывучалі новыя песні, спявалі і танцавалі, тым самым падрыхтоўваючыся да канцэрту, які адбыўся ў апошні дзень.

Паглядзець на маленства прыйшло шмат народу, але ў асноўным гэта былі бацькі, якія падтрымлівалi дзетак сваімі апладысментамі і спевамі. Дзіцячы канцэрт адбыўся пад адкрытым небам, каб было шмат месца для танцаў і каб кожны, хто праходзіў побач, мог спакойна падыйсці і паслухаць, як дзеці праслаўляюць Бога сваімі спевамі.

Але і гэтае не самае галоўнае. Самае галоўнае - гэта тое, што дзеці кожны дзень пережывалі з Госпадам і былі разам з Ім. Яны атрымалі добрыя эмоцыі і пазітыўную энергію, якая будзе вельмі карыснай у новым навучальным годзе.

Ганна Ніскавузая