Святы Айцец перадаў мільён даляраў ЗША на дапамогу хрысціянам, а таксама для іншай рэлігійнай меншасці ў паўночным Іраку, дзе людзі вымушаны пакідаць свае дамы - паведаміў у інтэрв'ю амерыканскаму агенству CNA кард. Фернанда Філоні.
Прэфект Кангрэгацыі дс. Евангелізацыі Народаў з 12 па 20 жніўня наведаў Ірак як асабісты пасланнік Папы Францішка.
Ён сказаў, што пераследваныя народы патрабуюць інтэрвенцыі, якая зможа спыніць агрэсара. Касцёл не падтрымлівае вайну, але заклікае да самаабароны. Хрысціяне ў Іраку не маюць зброі. "Таму абавязкова, каб хтосьці - у дадзеным выпадку ўлады - дапамагалі хрысціянскім меншасцям", - сказаў пасланнік. Пасля чаго дадаў: "Пакуль яны там, Касцёл іх не пакіне, - гэта лінія Папы Францішка".