Skip to main content

Справаздача з рэкалекцый для дзяўчат у Будславе

BudslawУ нядзелю, 10 жніўня, скончыліся назарэтанскія рэкалекцыі для дзяўчат у санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Асабістыя сустрэчы з Божым словам, развагі пра жанчын у Бібліі і маленькая жаночая супольнасць - усё дзеля таго, каб пачуць Яго голас.

Усяго на сустрэчу сабралася 30 чалавек. Былі дзяўчыны з Ліды, Шчучына, Смаргоні, Гродна, Наваельні, а нават з Жэмыслаўля і Жодзіна. 

Кс. Дзмітрый Дубовік, які духоўна нас накіроўваў, цікава прадстаўляў біблейскіх жанчын: Руф, Эсфір, Марыі і Марты, Багародзіцы. У канферэнцыях ён заклікаў нас кіравацца іх якасцямі і каштоўнасцямі ў жыцці. Быць мужнымі, вучыцца давяраць Госпаду, займаць сваё месца, а таксама захоўваць цнатлівасць і шукаць сваё пакліканне.

Паглыбіцца ў Божую прысутнасць на рэкалекцыях дапамагалі "скрутацыі" - асабістыя сустрэчы з Божым словам, і, канежне ж, штодзённы ўдзел у Літургіі - Эўхарыстыя, малітва на брэвярыі і пакланенне Святым Дарам.

Умовы жыцця былі сціплымі, таму што хатка сясцёр-назарэтанак у Будславе невялікі. Але прыемная гасціннасць с. Хэлены засланіла ўсю невыгоднасць, а смачная ежа выраўнавала памяшканне да маленькага гатэлю.

Я веру, што Госпад, згодна са сваім абяцаннем, тое, што распачаў на рэкалекцыях, працягне:

Як дождж і снег зыходзяць з неба і туды не вяртаюцца, а напойваюць зямлю і робяць яе здольнаю радзіць і вырошчваць, каб яна давала насенне таму, хто сее, і хлеб таму, хто есць, так і слова Маё, якое зыходзіць з вуснаў Маіх, — яно не вяртаецца да Мяне марным, а выконвае тое, што Мне заўгодна, і зьдзяйсняе тое, на што Я паслаў яго. (Іс 55, 10-11)

Тэкст: с. Кляра CSFN