Skip to main content

Запрашэнне на "Канікулы з Богам" у Шчучыне

SzczuczynДа пачатку новага навучальнага года засталося зусім мала часу, і ўсе бацькі ўжо занятыя зборам дзяцей у школу. Але хлопчыкі і дзяўчынкi не жадаюць развітвацца з адпачынкам. І ў іх ёсць магчымасць атрымаць асалоду ад апошніх дзён лета.

17 жніўня ў парафіі горада Шчучына нядзельнай святой Імшой пачнуцца доўгачаканыя "Канікулы з Богам", дзе ўсіх чакаюць цікавыя тэмы для разважанняў, вясёлыя гульні, бадзёрыя танцы, смачныя пачастункі і маленькія падаруначкі на развітанне!

"Канікулы з Богам" - гэта час, які ты абавязкова запомніш, гэта новыя сябры, мора пазітыўных эмоцый і абавязкова шалёны настрой. Запрашаем!

Тэкст: Анастасія Ясюкевіч