Як паведамляе Ватыканскае радыё, пасля доўгіх нарадаў Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў вырашыла заставіць знак супакою без зменаў. Такім чынам, гэта пытанне, якое абмяркоўвалася з 2005 г., было вырашана.
Перанясенне гэтага абраду пастуляваў кардынал Ё. Рацынгер у сваёй працы “Дух літургіі”. Гэты пастулят ён падтрымаў таксама падчас свайго пантыфікату. У 2007 г.у адгартацыі Sacramentum Caritatis папа ўзгадаў, што гэты жэст можа набыць перабольшанае значэнне менавіта перад святой камуніяй.
Дыкастэрыя рэкамендуе пры гэтым пазбягаць злоўжыванняў гэтым жэстам. Сярод іх узгадваецца ўвядзенне падчас знаку супакою спецыяльных спеваў, якіх не прадугледжвае рымская літургія. Вернікі павінны перадаваць знак супакою толькі асобам, якія стаць бліжэй да іх, не пераходзячы з месца на месца, а святар не можа адыходзіць пры гэтым ад алтара. Таксама, гэта не можа быць магчымасцю да нейкіх пажаданняў або спачуванняў.
Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў просіць нацыянальныя біскупскія канферэнцыі падрыхтаваць адпаведныя катэхезы, якія б тлумачылі сапраўдны сэнс знаку супакою.