Недалёка ад Шчучына з 30 ліпеня па 2 жніўня адбыліся рэкалекцыі для хлопцаў, якія шукаюць сваю жыццёвую дарогу. Адказы на пытанні дапамагаў шукаць а. Аляксандр Махнач і а. Віталій Слука.
Цішыня - гэта найбольшы дар для тых людзей, якія хочуць даведацца, куды вядзе іх шлях і да чаго іх паклікаў Бог. А калі гэта цішыня яшчэ звязана з Божым Словам і карыстаннем з Сакрамантаў, то зацікаўлены можа заўважыць асаблівыя знакі, якія прамаўляюць: "Ідзі за мной".
Падчас рэкалекцый юнакам, якія зацікавіліся манаскім жыццём, адчуць жывога Езуса дапамагаў а. Аляксандр Махнач SP - адказны за душпастарства пакліканняў на Беларусі ў Законе Айцоў Піяраў.
Канешне, гэты час быў таксама адпачынкам, каб набрацца фізічнай моцы, але таксама і духоўнай. Мы маем надзею, што рэкалекцыі прынясуць добры плён і будуць дапамогай у штодзённасці.
а. Віталь Слука, SP