А дванаццатай гадзіне ў гродзенскай парафіі св. Францішка Ксаверыя адбылася св. Імша, якая распачала ўсяночную адарацыю. На Св. Эўхарыстыі прысутнічалі парафіяне і госці, якія сабраліся каля галоўнага алтара. Узначаліў св. Імшу кс. біскуп Юзаф Станеўскі.
Пасля распачалася ўсяночная адарацыя пры Найсвяцейшым Сакраманце ў капліцы Маці Божай Кангрэгацкай. Адарацыю праводзілі моладзь і вернікі з розных парафій.
3 жніўня, ва ўспамін 350-годдзя з дня перанясення абраза Маці Божай Кангрэгацкай у катэдральны касцёл імя св. Ф. Ксаверыя, святкаванне пачалося ад Пабрыгідзкага касцёла, адкуль вырушыла святочная працэсія, у якой былі алюстраваныя тыя падзеі, якія мелі месца некалькі стагоддзяў таму.
Пасля працэсіі копію абраза Маці Божай Кангрэгацкай урачыста ўнеслі ў святыню. Эўхарыстыю ўзначаліў кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які падчас гаміліі запрасіў усіх вернікаў сказаць Марыі цвёрдае "так". Таксама ва ўрачыстых набажэнствах прынялі ўдзел біскуп Аляксандр Кашкевіч, біскуп Антоні Дзям'янка, і біскуп Юзаф Станеўскі. Урачыстаць завершылася спевам гімну "Цябе Бога праслаўляем" пры абразе Маці Божай Кангрэгацкай.
Здымкі і тэкст Волі Сяліцкай