Skip to main content

Адпачынак моладзі са Шчучына

minot 2014 300+30 звонку, лета толькі пераваліла на другую палову, шмат падзей чакае наперадзе, але і адбылося ўжо таксама дастаткова, каб падзяліцца навінамі аб шчучынскай моладзі. А дакладней - пра адпачынак, у якім пашчасціла пабыць мне і нашай моладзі з 21 па 29 ліпеня.

У гэтым годзе чырвонай стужкай працягнулася тэма адзінства (з Богам, у сям'і, у парафіі, з навакольным асяроддзем). Водгук яе праглядваўся амаль у кожным пункце праграмы. А праграма гэтым летам была вельмі насычаная. Гэта і канферэнцыі, і разважанні Слова Божага, інтэлектуальныя і спартыўныя спаборніцтвы, і шмат іншага. Рэалізаваць на практыцы тэму дапамагала гульня «Тайны сябра» (у кожнага ёсць чалавек, аб якім на працягу адпачынку ты таямніча клапоцішся, робіш розныя прыемнасці, але, каб гэты чалавек не даведаўся пра цябе).

Надвор'е было цудоўнае ўсе дні, аб гэтым цудоўна сведчыць мой загар і пытанні, калі я паспела з'ездзіць на мора?! Купанне, валейбол на беразе, добрая кампанія і ніякай Турцыі не трэба.

Увечары збіраліся на св. Імшу. Мясцовых жыхароў проста заварожвала энергія, якая так і рвалася з 20 маладых людзей. Пры гэтым жвавасць была заўсёды ў межах, таму аб якіх-небудзь канфліктах нават не магло ісці гаворкі.

Каб выхаваць пачуццё адзінства, неабходнасці, адказнасці, тэорыі недастаткова. І нават «Тайны сябра» не дапаможа ва ўсім... Але вось праца ў камандзе праз спаборніцтва зможа лёгка выявіць, над чым яшчэ трэба папрацаваць. Кожны дзень адбываліся розныя мерапрыемствы, у якіх супрацьстаялі дзве каманды. Ішоў падлік балаў і ў канцы быў аб'яўлены пераможца. Нам, як аніматарам, хацелася данесці думку пра тое, што ў звычайным жыцці шмат будзе залежыць ад каманднай гульні.

Цікава, што тэма праходзіла не толькі праз юнакоў, якія адпачывалі, але таксама і праз нас – аніматараў. Толькі разам нам атрымалася ўсяго дасягнуць. Асаблівую ўдзячнасць хачу выказаць нашаму ксяндзу-пробашчу а. Вітальду Пяцельчыцу, які быў духоўным кіраўніком на працягу адпачынку. Таксама Людзе Казловай і Дар'і Сідаравай за працу і цярпенне. І канешне, не забуду нашых повараў: Насту Цыбульскую і Іну Антановіч. Дзякуем за смачную ежу і добрую кампанію.

Хвала Пану за магчымасць адпачываць і станавіцца бліжэй да Яго адначасова!

Тэкст Алёны Мыслівец
Здымкі Дар'і Сідаравай