Skip to main content

Кс. Раман Рачко стаў новым рэктарам семінарыі ў Гродне

31 ліпеня 2014 г. новым рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне быў прызначаны ксёндз Раман Рачко. На гэтай пасадзе святар змяніў дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага, які быў рэктарам семінарыі з 2005 года.

Ксёндз Раман Рачко нарадзіўся 25 сакавіка 1979 г. у Алекшышках, належаў да парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Начы (Гродзенская дыяцэзія). У 2002 г. скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Дыяканальную гадавую практыку праходзіў у Ашмянах. 24 мая 2003 г. прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча ў гродзенскім катэдральным касцёле.

У 2003-2005 гг. вучыўся ў Каталіцкім універсітэце ў Любліне (Польшча). У 2005-2007 гг. быў прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, у 2007-2009 гг. - намеснікам рэктара гэтай навучальнай установы. З 2009 г. служыў у парафіі ў Рацінгене Кёльнскай архідыяцэзіі (Германія).

 Паводле catholic.by