Пілігрымка – гэта асабістая размова з Богам. Сёння вырушыла XIII пешае паломніцтва з Гродна ў Рось. Штогод пілігрымы накіроўваюцца ў санктуарый, каб аддаць Богу ўсе свае цяжкасці і праблемы, каб быць сам-насам з Яго любоўю.
Распачалася пілігрымка са Святой Імшы а 7 гадзіне, якую ўзначаліў яго Эксцэленцыя кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч. Дэвізам пілігрымкі з’яўляецца “Чаго нам яшчэ не хапае?”
У пілігрымку пад кіраўніцтвам кс. Юрыя Марціновіча пайшло пракладна 150 чалавек з Гродна і ўсёй Гродзенскай дыяцэзіі. Вядома, колькасць удзельнікаў будзе павялічваецца, бо да іх далучаюцца вернікі з парафій, праз якія праходзіць шлях пілігрымкі.
Сёння пілігрымы плануюць пераадолець каля 50 кіламетраў. Напрыканцы першага дня жыхары Вялікіх Эйсмантаў адчыняць свае дзверы для паломнікаў.
Воля Сяліцкая