Skip to main content

Трэці дзень рэкалекцый у семінарыі

dsc 0421На пачатку трэцяга дня нашых рэкалекцый усе ўдзельнікі сабраліся ў галоўным месцы нашай семінарыі – капліцы, дзе была ранішняя малітва, разважанне над словам Божым і святая Імша, якую цэлебраваў духоўны айцец кс. Тадэвуш Крыштопік.

У сваёй гаміліі айцец звярнуў увагу хлопцаў на дабрыню сэрца, нават расказаў казку на гэтую тэму: "У адной каралевы нарадзілася дачка. Каралева сабрала ўсіх добрых чараўніц, каб яны начаравалі яе дачцы скарбаў. Першая чараўніца дала ёй прыгажосць, другая – прыгожыя вочы, трэцяя – славу, чацвёртая – багацтва. Але каралева была не задаволена. Усё гэта хутка мінае. Падыйшла каралева да дачкі, паклала ёй на сэрца сваю руку і сказала: а я даю табе дабрыню. Бо дабрыня ніколі не знікне, яе ніхто ніколі не забярэ і ты зможаш дзяліцца ёю."

Каб мець добрае сэрца, трэба ўмець перамагаць свой эгаізм на кожным кроку. Святар павінен мець добрае сэрца і дзяліцца гэтай дабрынёй з людзьмі.

Пасля снедання хлопцы сабраліся ў групы, дзе дзяліліся словам, над якім разважалі падчас ранішняй медытацыі. Пасля спаткання удзельнікі рэкалекцый вырушылі на Аўгустоўскі канал, дзе была магчымасць паплаваць, пакатацца на катамаранах. Там былі спартыўныя гульні, калбаскі, вясёлы настрой і шмат-шмат чаго вельмі цікавага, з чым запрашаем пазнаёміцца на фотаздымках.

кл. Раман Вайцяховіч