Skip to main content

У Беларусі на 9% вырасла лічба абортаў

Пасля адносна моцнага зніжэння колькасці абортаў у 2012 годзе наша краіна практычна вярнулася да колькасці абортаў 2011 года. Так на 100 нараджэнняў у нашым краі ў мінулым годзе прыйшлося 26,6 аборта. Такія дадзеныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Усяго ў мінулым годзе ў Беларусі было зарэгістравана 31 206 абортаў (у 2012 - 28 628, у 2011 - 32 031). На 50 родаў сярод жанчын 15-49 гадоў прыходзіцца 13 абортаў, г.зн. 26,5%.

У асноўным за мінулы год больш абортаў сталі рабіць жанчыны 20-34 год. На дадзеную ўзроставую групу прыходзіцца найбольшая колькасць.

15% з усіх жанчын, якія вырашыліся на самае сапраўднае забойства, першы раз зацяжарылі. 27 абортаў было зроблена сярод дзяўчын, малодшых за 15 год.

Паводле tut.by