Skip to main content

Аплаткавая сустрэча АД OPEN праводзілася на мінулым тыдні

9 студзеня ў 19.20 у Пабрыгіцкім касцёле адбылася аплаткавая сустрэча Душпастырства студэнцкай і працоўнай моладзі OPEN.

 

Урачыстую св. Імшу ўзначаліў кс. Антоні Грэмза, кіраўнік душпастырства. Падчас гаміліі кс. Віталій Сідорка заклікаў быць добрымі вучнямі Езуса і паступова саспяваць быць сведкамі Хрыста.

Пасля св. Імшы кс. Віталій паблагаславіў аплатак. Сустрэча студэнтаў і старэйшай моладзі Гродна прайшла ў вельмі адкрытай і радаснай атмасфеы, дзе кожны мог падзяліцца аплаткам і пачуць у свой адрас шмат добрых пажаданняў. Паміж іншымі кс. Антоні пажадаў моладзі заўсёды быць максімалістамі і імкнуцца да высокіх мэтаў.

Студэнты і працоўная моладзь ладзілі невялікае прадстаўленне, як у сённяшнім свеце поўным мітусні і хаоса нараджаецца дзіцятка Езус і як Яго знайсці і прыняць. Таксама праводзілі розныя конкурсы. У адным з іх неабходна было паказаць жэстамі калядную песню, а астатнія павінны былі ўгадаць. Яшчэ адным цікавым конкурсам было ўпрыгожванне ёлкі, у якасці якой былі маладзёны.

Напрыканцы ўдзельнікі конкурсаў былі ўзнагароджаны падарункам. Аплаткавая сустрэча завяршылася салодкім сталом, за якім усе маглі пагутарыць.